Спорт

Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру WTA-1000 у Рыме


Фота Unsplash

15 мая, Мінск . Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у Рыме з прызавым фондам 4,8 млн еўра,

Сёння ў чвэрцьфінале другая ракетка планеты ўпэўнена перамагла ў дзвюх партыях латвійскую тэнісістку Алену Астапенка, якая займае дзясятае месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:2, 6:4. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 13 мінут. У паўфінале Сабаленка сустрэнецца з пераможцай заключнага паядынку 1/4 фіналу паміж беларускай Вікторыяй Азаранка (24-ы нумар рэйтынгу WTA) і амерыканскай тэнісісткай Даніэль Колінз (15). Раней Арына Сабаленка перамагла дзвюх украінскіх тэнісістак Даяну Ястрэмскую (33) — 6:4, 6:2 і Эліну Світоліну (19) — 4:6, 6:1, 7:6 (9:7).

Заўтра ў першым паўфінальным матчы лідар сусветнага рэйтынгу полька Іга Свёнтак сустрэнецца з трэцяй ракеткай планеты амерыканкай Коры Гаўф.

Спаборніцтвы на адкрытых грунтавых кортах італьянскай сталіцы завершацца 19 мая.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть