Прэзідэнт

Лукашэнка: у мяне няма двайнога дна ў палітыцы | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

2 красавіка, Гродна . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў размове з удзельнікамі ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы на месцы будаўніцтва новай бальніцы ў Гродне падкрэсліў, што ў яго палітыцы няма двайнога дна,

«У мяне двайнога дна няма ў палітыцы. Сказалі: вось так будзе. Значыць, будзе так. Будзе так, як будзе выгадна нашым людзям ад Гродна да Оршы, дзе я нарадзіўся», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў людзей перш за ўсё цаніць сваю зямлю і рабіць усё для таго, каб жыццё людзей на ёй станавілася лепшым: «Трымайцеся разам. Не сварыцеся толькі. Усяго ў нас хопіць. У нас зямлі дастаткова. Калі ёсць свая зямлі, тады і жыць будзем нармальна. Страціце апору і карані свае тут — бяда».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што некаторыя ў апошнія гады паехалі за мяжу, але многія з іх цяпер хацелі б вярнуцца, у тым ліку звяртаюцца ў адпаведную камісію пад старшынствам генпракурора Андрэя Шведа. «Трэба цаніць сваю зямлю. Сваё трэба цаніць, каб потым не прасіцца назад. Вядома, людзей шкада. Яны тады ў сацыяльных сетках усё паказвалі сябе. А сёння мы бяром гэтыя сеткі і глядзім, хто чым займаўся. Хто там у першых радах ішоў і гатовы быў забіваць з нажамі, сякерамі. А нехта ачумеў проста ад пандэміі і іншае. Людзі павінны мець права на памылку. Таму і створана гэта камісія, і прадоўжылі яе паўнамоцтвы», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў, што ў Беларусі не дзеляць сваіх грамадзян па нацыянальнай прыкмеце: «Мне часта гавораць: «Вось, палякі, прыгнёт…» Я ім адразу гавару: супакойцеся, тут мае палякі. Я за іх адказваю. А там, па той бок граніцы, вашы палякі, вы з імі працуйце. Простыя палякі, літоўцы да нас добра ставяцца, разумеюць нас. І мы павінны па-беларуску вось так. Мы павінны быць такімі гібкімі, акуратнымі».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть