Спорт

Пушкоў аб трэцяй перамозе над «Шахцёрам»: у канцоўцы матчу «Брэст» праявіў характар


Сяргей Пушкоў. Фота ХК «Брэст»

3 красавіка, Мінск . Галоўныя трэнеры хакейных «Брэста» і «Шахцёра» Сяргей Пушкоў і Яраслаў Чупрыс адпаведна падвялі вынікі пятага матчу паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Пяты вочны паядынак каманд напярэдадні праходзіў у Салігорску і завяршыўся перамогай брастаўчан (2:1), аўтарам вырашальнай шайбы стаў Максім Мельнікаў. Такім чынам, жыхары поўдня вядуць у серыі да чатырох перамог з лікам 3:2 і знаходзяцца за адзін крок ад гістарычнага выхаду ў фінал сезона экстралігі.

«Напружаны матч з першай да апошняй мінуты. Абедзве каманды біліся за кожную шайбу, за кожны момант. Усе добра разумелі, што серыя магла прадоўжыцца ў адзін або ў другі бок, усе хацелі перамагчы. Трэба было праявіць характар, што ігракі і зрабілі, дысцыплінавана спрацавалі: і ў меншасці абараняліся, і ў атацы нядрэнна рухаліся. Быў момант, калі можна было паставіць кропку, гулялі мінут пяць у большасці, але не атрымалася. Тут трэба аддаць належнае гаспадарам, якія актыўна дзейнічалі і закрыліся. Але і мы на характары правялі канцоўку матчу, ігракі ўсё зрабілі, каб не прапусціць», — сказаў Сяргей Пушкоў.

«Гэта тая сітуацыя, калі добры матч ідзе не на перамогу, а на паражэнне. Па статыстыцы мы перайгралі праціўніка, але гэта нікога не хвалюе. Лік на табло. Не выкарысталі свае моманты, варатар саперніка цягнуў. Недзе не шанцавала. Значыць, трэба працаваць, што і будзем рабіць далей. Так, выстаялі ў трэцім перыядзе ў меншасці, але і нам трэба было рэалізаваць выдаленне «Брэста» ў канцоўцы. Не забілі, гэта плэй-оф, чакаем сёмую гульню. Ніякай боязі памыліцца не будзе, гуляць пад націскам станем яшчэ лепш», — ліічыць Яраслаў Чупрыс.

Шосты паядынак «Брэста» і «Шахцёра» адбудзецца заўтра на поўдні краіны. Сёння першым фіналістам Кубка Прэзідэнта можа стаць «Металург», для гэта жлабінчанам трэба на выездзе абыграць «Гомель». Пяты матч палескага дэрбі ў плэй-оф стартуе ў 18.00.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть