Спорт

Беларускія футбалісткі згуляюць з бельгійкамі ў кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ 


Фота з архіва

3 красавіка, Мінск . Футбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) сёння ў Сербіі пачнуць барацьбу за выхад у фінальную стадыю першынства Еўропы,

У горадзе Стара-Пазава ў стартавым паядынку кваліфікацыйнай групы 5 падапечныя Уладзіміра Шындзікава сустрэнуцца з равесніцамі з Бельгіі. У другім туры 6 красавіка беларускі будуць сапернічаць з гаспадаром турніру зборнай Сербіі, а 9 красавіка завершаць спаборніцтвы гульнёй з камандай Славакіі. У кастрычніку мінулага года ў Турцыі на першым групавым этапе беларуская каманда заняла трэцяе месца ў квартэце 7, атрымаўшы перамогу над футбалісткамі Шатландыі (2:1), згуляўшы ўнічыю з ісландкамі (1:1) і ўступіўшы сербкам (0:2).

Толькі пераможцы сямі адборачных груп другога этапу атрымаюць права выступіць у фінальным раўндзе кантынентальнага першынства сярод дзяўчат, які пройдзе з 14 па 27 ліпеня на футбольных арэнах Літвы. Зборныя Германіі і Іспаніі па шэсць разоў станавіліся чэмпіёнкамі кантынента ў гэтай узроставай катэгорыі, пяць тытулаў у францужанак, тры — у шведак, па адным — у юных футбалістак Англіі, Даніі, Італіі і Нідэрландаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть