У свеце

У Зімбабвэ з’явіцца новая грашовая адзінка


Фота Pixabay

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Рэзервовага банка (выконвае ролю ЦБ) Зімбабвэ Джон Мушаявану паведаміў аб увядзенні новай нацыянальнай грашовай адзінкі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

«Рэзервовы банк Зімбабвэ аб’яўляе аб увядзенні новай грашовай адзінкі — зімбабвійскага золата (ZiG)», — заявіў кіраўнік цэнтрабанка.

Адзначаецца, што гэта валюта будзе выпускацца ў выглядзе купюр і манет. У яе будуць пераведзены ўсе рэзервы зімбабвійскага долара.

Вядома, што новая валюта будзе забяспечвацца запасамі замежнай валюты і каштоўных металаў, здабытых у Зімбабвэ. Яе абменны курс да долара ЗША будзе складаць 13,5 зімбабвійскага золата за 1 долар ЗША.

Раней паведамлялася, што Рэспубліка Зімбабвэ імкнецца далучыцца да Новага банка развіцця (НБР) БРІКС.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть