Прэзідэнт

Лукашэнка: пытанне ў адносінах да тых, хто выехаў, але хоча ў Беларусі лячыцца танна, будзе ўрэгулявана | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Аляксандр Лукашэнка

2 красавіка, Гродна . Пытанне ў адносінах да тых, хто выехаў з Беларусі, але прадаўжае наведвацца ў краіну, каб тут танна падлячыцца, будзе ўрэгулявана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 красавіка на ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы на месцы будаўніцтва новай гарадской бальніцы ў Гродне,

Звяртаючыся да жыхароў горада, Прэзідэнт падкрэсліў: «Гродна — гэта наша краіна, наша зямля, наш горад. Ні міліметра, мы нікому тут нічога не аддадзім. Але калі камусьці дрэнна, складана тут, дык мы нікога не трымаем. Шкада, вядома, што некаторыя выязджаюць. Але мы нікога не трымаем».

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка ўспомніў аб размове з былым мэрам Гродна некалькі гадоў таму: «Я гавару: «Вось, людзі ў цябе выязджаюць, чагосьці тут не так». Ён гаворыць: «Аляксандр Рыгоравіч, выязджаць яны выязджаюць, а вось (даслоўна) зубок вылечыць яны да нас едуць. Там дарагавата».

«Я павінен вам сказаць, што мы ўрэгулюем цяпер гэта пытанне. Нягледзячы на прэзідэнцкія выбары, электаральную кампанію, мы ўрэгулюем, — запэўніў кіраўнік дзяржавы. — Таму што вы павінны разумець: яны зубок прыязджаюць сюды танна лячыць і іншыя хваробы — за ваш кошт. Падаткі вы плаціце як фізічная асоба, і прадпрыемства ваша таксама плаціць падаткі. Яны прыязджаюць танна падлячыцца».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть