Прэзідэнт

Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю ўстаноўлены ў Беларусі | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

9 красавіка, Мінск . У Беларусі ўстаноўлены Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю, які будзе адзначацца 2 жніўня. Кіраўнік дзяржавы 9 красавіка падпісаў указ, якім унесена адпаведнае дапаўненне ва ўказ Прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

2 жніўня 1994 года была створана Служба кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 1995 годзе пераўтворана ў Службу кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Правапераемнікам першага органа прэзідэнцкага кантролю з’яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю, утвораны ў 1996 годзе ўказам кіраўніка дзяржавы.

Сёння Камітэт дзяржкантролю — вышэйшы орган фінансавага кантролю краіны. Асноўнай задачай ведамства з’яўляецца забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы, кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту і выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці. Гэтыя задачы прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть