Прэзідэнт

Лукашэнка заявіў, што палітыка ўрэгулявання цэн у Беларусі можа стаць унікальнай аперацыяй для рыначнай эканомікі | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Аляксандр Лукашэнка

9 красавіка, Мінск . Калі ўрад не праваліць работу, то эпапея з урэгуляваннем цэн у Беларусі будзе ўнікальнай аперацыяй для рыначнай эканомікі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі нарады аб стане і задачах развіцця прамысловасці,

«Яшчэ раз падкрэсліваю, мой вопыт: нам гэты «рынак» падкінулі тыя, хто з намі канкурыруе. Вось калі ласка — рынак, свабода, попыт/прапанаванне ўсё адрэгулююць. Ніколі нідзе на ўсіх этапах майго прэзідэнцкага жыцця нічога рынак не адрэгуляваў. Усюды мы ўмешваліся, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Не ведаю ўжо, чым закончыцца эпапея з рэгуляваннем цэн. Але калі ўрад не праваліць, гэта будзе ўнікальная аперацыя ў рыначнай так сказаць эканоміцы».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што калі ўлады заняліся рэгуляваннем цэн, то краіне адразу сталі прадказваць дэфіцыты і спады.

«Што абвалілася? Якога тавару на прылаўку няма? Усё ёсць. Вытворчасць не працуе — рэагуем. Пройдзе год-паўтара-два мы гэта ўсё ўрэгулюем, гэта ж усё няпроста. Але гэта самае складанае ў гэтай так званай рыначнай эканоміцы — урэгуляваць цэны па ўсёй краіне, што будуць прыязджаць і вучыцца ў нас. Але нам трэба гэта вытрымаць, нам гэта не даруюць тыя, хто падкідваў «свабодны рынак», —  падкрэсліў Прэзідэнт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть