Прэзідэнт

Лукашэнка — прамыслоўцам: у тым, што беларусы не адчуваюць санкцый, ваша заслуга, але гэтага яшчэ недастаткова | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Аляксандр Лукашэнка

9 красавіка, Мінск . Тое, што дзяржава і народ не адчуваюць дзікага санкцыйнага націску, — заслуга прамысловасці, аднак дасягнутых вынікаў пакуль недастаткова. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі нарады аб стане і задачах развіцця прамысловасці,

«Каб мы разумелі адзін аднаго і вы разумелі маю пазіцыю: час няпросты, і тое, што мы сёння ў такім рэчышчы абмяркоўваем задачы на перспектыву (практычныя, стратэгічныя), сведчыць аб тым, што зроблена нямала. І вам удзячны за тое, што зроблена. Усім тым, хто прыбаўляў у гэты час. Але сутнасць заключаецца ў тым, што зробленага мала. Усё, што мы дасягнулі, — дзякуй, добра. Але гэта вельмі недастаткова. Вы самі аб гэтым гаворыце, абмяркоўваючы праблемы адзін з адным, у міністра, можа, і ва ўрадзе (але адчуваю, што малавата вы сустракаецеся разам)», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Усе патрабавалі больш паўнамоцтваў, вось вам паўнамоцтвы, дзейнічайце, эканоміка ў вашых руках — тых, хто сядзяць тут і ва ўрадзе. Плюс іншыя сектары (прадстаўнікі, кіраўнікі сельскай гаспадаркі і іншых). Дзейнічайце! Вы ж прасілі паўнамоцтваў. Перадалі, новую Канстытуцыю прынялі. Таму яшчэ раз кажу: зроблена нямала. І тое, што наша дзяржава, наш народ не адчувае гэтага дзікага націску, на які разлічваў Захад, уводзячы гэтыя санкцыі, гэта ваша заслуга», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Разам з тым ён чарговы раз звярнуў увагу: дасягнутых вынікаў мала, неабходна вырашаць пытанні, якія ляжаць на паверхні. У прыватнасці, ён закрануў засмучальную сітуацыю на «Атланце» з рэалізацыяй прадукцыі і наяўнасцю вялікіх складскіх запасаў, якія прадпрыемствы хаваюць за шырмай замежных дылераў у той час, як гэта тэхніка неабходна ў Беларусі.

«Калі Турчын (старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. — Заўвага ) гаворыць, што яму патрэбны 700 адзінак нейкай тэхнікі, значыць, памерці трэба, працаваць круглыя суткі, але вырабіць не толькі яму, усім і аддаць гэту тэхніку. Я ўпэўнены: калі б мы частку тэхнікі, якую вывозілі і хавалі ў Расіі або яшчэ нейкіх дылерскіх цэнтрах (што рабіць злачынна), прапанавалі тут, знайшлі механізм, то купілі б людзі. Вяскоўцы вырабілі б прадукты харчавання і прадалі на знешніх рынках. Гэта значыць апасродкавана, праз іншыя тавары мы рэалізавалі б на знешніх рынках (такім чынам кампенсавалі праблемы з экспартам у прамысловых прадпрыемстваў. — Заўвага ). Варыянт? Варыянт, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Таму сядайце ва ўрадзе і абмяркоўвайце гэтыя пытанні, прымайце рашэнні. Не атрымліваецца — уносьце прапановы».

Кіраўнік дзяржавы згадзіўся, што працаваць на знешніх рынках няпроста, канкурэнцыя там вялікая. «Трэба настроіцца не на дзясяткі тысяч продажаў нашай тэхнікі, а па два, па тры, па чатыры, па пяць. Потым і да трох тысяч дойдзеце», — адзначыў ён.


Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў мадэрнізацыю вытворчасцей, адзначыўшы, што на кожным прадпрыемстве ёсць зацверджаныя планы. «Выконвайце іх. Паглыбляйцеся. Не трэба з гэтага рабіць нейкую страшылку. Недзе — ледзь-ледзь, патрошку. У нас вельмі добрыя прадпрыемствы, і калі дысцыпліну падкруціць — будзе якасць. На гэтых канвеерах, на гэтым тэхналагічным абсталяванні будзе нармальная якасць», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Мы з вамі правялі сур’ёзную размову прыкладна па ўсіх праблемах, якія сёння стаяць перад прамысловымі прадпрыемствамі. Кожны з нас павінен бачыць мэту, заданне, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я агітую за тое, што разумна, не спяшаючыся, трэба вярнуцца да канкрэтных вытворчых заданняў, хоць мы ніколі, у вялікім сэнсе слова, ад гэтага не адыходзілі. Але недзе ўсё гэта закінулі, выкінулі. Таму павінны быць канкрэтныя задачы».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть