Спорт

Каманды з Беларусі і Расіі згуляюць у Брэсце на турніры па хакеі на траве


Фота з архіва

9 красавіка, Брэст . У Брэсце 10-14 красавіка пройдзе X міжнародны турнір па хакеі на траве сярод мужчынскіх каманд «Праметэй», паведаміў дырэктар брэсцкага спартыўнага клуба «Будаўнік» Васіль Ляшчынскі.

У турніры прымуць удзел шэсць каманд з Беларусі і Расіі. Згодна з жараб’ёўкай, яны размеркаваны ў дзве групы. Першую тройку склалі хакейныя клубы «Мінск», «Дынама-Будаўнік» з Екацярынбурга і «Дынама Ак Барс» з Казані. У другой групе згуляюць «Дынама-Электрасталь», зборная Санкт-Пецярбурга і гаспадары турніру — СК «Будаўнік».

На турніры ў Брэсце за перамогу паспрачаюцца мацнейшыя каманды Расіі і Беларусі. «У пачатку спаборніцтвы пройдуць у групах. Затым адбудуцца паўфіналы. Першыя дзве каманды ў групах згуляюць паміж сабой крыж-накрыж. Пераможцы сустрэнуцца ў фінале. За пятае месца прадугледжана два матчы», — расказаў Васіль Ляшчынскі.

Падтрымаць хакеістаў можна на трыбунах стадыёна «Будаўнік» (вул. Ленінградская, 2). Таксама плануецца, што матчы будуць трансліравацца ў інтэрнэце. Спасылкі размесцяць на сайтах Беларускай федэрацыі хакея на траве і брэсцкага «Будаўніка». «Хакей на траве — дынамічны і відовішчны від спорту. У гэтым можна пераканацца, паглядзеўшы матчы», — адзначыў Васіль Ляшчынскі.

Для беларускіх клубаў «Праметэй» стане этапам падрыхтоўкі да другога круга чэмпіянату краіны, які стартуе 17 красавіка. Таксама яны заявіліся для ўдзелу ў адкрытым Кубку Расіі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть