Спорт

Пухаў прызнаны лепшым іграком 3-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе


Фота з архіва

9 красавіка, Мінск . Цімур Пухаў прызнаны лепшым іграком і аўтарам самага эфектнага гола 3-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі,

У гасцявым паядынку з барысаўскім БАТЭ 25-гадовы расійскі паўабаронца «Гомеля» быў адным з лідараў сваёй каманды, аформіўшы галявы дубль. Акрамя таго, яго першы гол быў прызнаны самым прыгожым у мінулы ўік-энд. У сярэдзіне першай паловы гульні ў Барысаве Пухаў эфектна трапіў у вароты гаспадароў поля прамым ударам са штрафнога. У выніку гамяльчане выйгралі з вынікам 3:1, атрымаўшы першую вікторыю ў цяперашнім першынстве.

Пасля трох тураў лідзіруюць гродзенскі «Нёман» і мазырская «Славія», якія набралі па 9 ачкоў з 9 магчымых, на два балы менш у брэсцкага «Дынама». Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Павел Чыкіда («Славія»), які забіў 4 мячы.

У 4-м туры сустракаюцца:

12 красавіка
«Віцебск» — «Слуцк»;

13 красавіка
«Днепр» — «Нёман», «Гомель» — «Дынама» (Мінск), «Іслач» — «Арсенал», «Тарпеда-БелАЗ» — БАТЭ;

14 красавіка
«Нафтан» — «Смаргонь», «Шахцёр» — «Славія», «Дынама» (Брэст) — «Мінск».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть