У свеце

Парламент Венгрыі адобрыў прыпыненне ўдзелу ў ДЗУСЕ


Фота Pixabay

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Венгрыі адобрыў законапраект аб прыпыненні ўдзелу краіны ў Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ)    . Аб гэтым паведамляе ТАСС.

У падтрымку дакумента прагаласавалі 177 дэпутатаў, 5 выказаліся супраць. Дзяржсакратар знешнепалітычнага ведамства рэспублікі Петэр Старай, выступаючы на пасяджэнні ад імя ўрада, заявіў, што ДЗУСЕ адыграў важную ролю ў падтрыманні балансу ўзброеных сіл у Еўропе, аднак «страціў сваё значэнне з-за выхаду Расіі» з гэтага пагаднення.

Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе быў падпісаны ў Парыжы ў 1990 годзе. Яго падпісалі 22 краіны, уключаючы 6 краін Варшаўскага дагавора і 16 краін НАТА. Абноўленая версія ДЗУСЕ была падпісана на саміце АБСЕ ў Стамбуле ў 1999 годзе. Яе ратыфікавалі толькі Расія, Беларусь, Казахстан і Украіна.

Прэзідэнт Расіі падпісаў закон аб дэнансацыі ДЗУСЕ ў маі 2023 года. У якасці аргументаў расійскі бок звяртаў увагу на тое, што ў сувязі з пашырэннем НАТА і ўзятай аб’яднаннем лініяй на прамую ваенную канфрантацыю, дагавор устарэў.

У адказ на дэнансацыю дагавора Масквой у лістападзе 2023 года краіны НАТА таксама вырашылі бестэрмінова прыпыніць свой удзел у ім.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть