Спорт

Беларусы заваявалі 12 медалёў чэмпіянату Расіі сярод плыўцоў з парушэннем слыху


Фота з архіва

15 красавіка, Мінск . У Саранску праходзіць чэмпіянат Расіі па плаванні сярод людзей з парушэннем слыху з удзелам беларускіх дэфлімпійцаў, якія заваявалі 12 медалёў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Пасля трох дзён спаборніцтваў у актыве беларускай каманды 6 залатых, 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі. Двухразовай пераможцай турніру стала Аксана Петрушэнка. Яна першынствавала на дыстанцыях 100 м брасам і 200 м комплексным плаваннем. Аляксандра Агейчык паказала лепшы рэзультат на дыстанцыі 50 м батэрфляем.

Акрамя таго, беларусы выйгралі золата ў эстафетах 4х100 м і 4х200 м вольным стылем сярод жанчын, а таксама ў змешанай эстафеце 4х100 м комплексным плаваннем. Чэмпіянат па плаванні сярод людзей з парушэннем слыху прадоўжыцца па 16 красавіка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть