Спорт

Беларускія гандбалісткі двойчы згуляюць з расіянкамі ў Астрахані


Фота Pixabay

16 красавіка, Мінск . Гандбалісткі жаночай зборнай Беларусі правядуць сёння пршы з двух таварыскіх матчаў з камандай Расіі ў Астрахані,

Пасля двухтыднёвага вучэбна-трэніровачнага збору, які праходзіў у «Стайках», галоўны трэнер беларускай дружыны Валерый Пяўніцкі ўключыў у выязны склад 17 гандбалістак:

варатары — Юлія Кунцэвіч («Лада», Тальяці, Расія), Настасся Макаранка («Гомель»), Юлія Грацкевіч («Растоў-Дон», Расія);

палявыя ігракі — Ганна Рабчанка («Гараднічанка», Гродна), Ульяна Петрачкова, Юлія Іванчыкава, Яна Сотнікава, Дар’я Вакуліч (усе — «БНТУ-БелАЗ», Мінская вобласць), Настасся Сівуха («Астраханачка», Астрахань, Расія), Дар’я Аўдошка («Зорка», Звянігарад, Расія), Аліна Кішко («Растоў-Дон», Расія), Настасся Кулак (ЦСКА, Масква, Расія), Ірына Мокат («Лада», Тальяці, Расія), Дзіяна Супруновіч, Варвара Саўкіна, Алёна Данілевіч, Ульяна Ярмольчык (усе — «Гомель»).

Сённяшняя і заўтрашняя сустрэчы пройдуць на пляцоўцы астраханскага спарткомплексу «Зорны». Тэлеканал «Беларусь 5» правядзе трансляцыі абодвух матчаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть