Грамадства

Тарасенка: да 2035 года праект «Здаровыя гарады і пасёлкі» павінен ахапіць больш за 1500 населеных пунктаў


Фота з архіва

5 красавіка, Мінск . Да 2035 года ў рэспубліканскім прафілактычным праекце «Здаровыя гарады і пасёлкі» павінны ўдзельнічаць 1500-1700 населеных пунктаў. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка ў час падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйнае суправаджэнне праекта,

«Напрамак «Здаровыя гарады і пасёлкі» бярэ свой пачатак у 2012 годзе. Мы пачалі з рэалізацыі праекта ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. На сёння ў нас у рэспубліцы ва ўсіх рэгіёнах ужо налічваецца 270 населеных пунктаў. З улікам пастаўленых мэт мы гаворым, што да 2035 года іх у нас павінна быць каля 1500-1700. Гэта амбіцыйная задача. У залежнасці ад насельніцтва ёсць розныя тэрыторыі: сельскія населеныя пункты, малыя гарады, гарадскія пасёлкі, гарады абласнога падпарадкавання або абласныя гарады», — сказаў Аляксандр Тарасенка.

Ён падкрэсліў, што ў залежнасці ад магчымасцей населеных пунктаў выбіраюцца крытэрыі для вызначэння пераможцаў сярод іх. Гэта дэмаграфічны складнік, гігіенічныя і эпідэміялагічныя паказчыкі, добраўпарадкаванне тэрыторый, наяўнасць веласіпедных дарожак, пляцовак для заняткаў спортам на прыдваровых тэрыторыях, уключанасць насельніцтва ў актыўны лад жыцця, выкарыстанне фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, рэалізацыя праектаў у школах.

Паводле слоў Аляксандра Тарасенкі, у конкурсе на лепшае інфармацыйнае суправаджэнне праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» спаборнічалі 84 удзельнікі. Пераможцы былі вызначаны ў 6 намінацыях. Сярод лепшых — Магілёўская, Гомельская і Брэсцкая вобласці. «Упэўнены ў тым, што гэты напрамак у Беларусі будзе эфектыўна развівацца», — дадаў Аляксандр Тарасенка.

У намінацыі «Лепшае інфармацыйнае суправаджэнне праекта сярод населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва 60 тыс. чалавек і больш» перамог Мазырскі раённы выканаўчы камітэт. У намінацыі «Лепшае інфармацыйнае суправаджэнне праекта сярод населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва ад 10 да 60 тыс. чалавек» — Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт. У чатырох іншых намінацыях пераможцамі сталі Сенненскі, Дрыбінскі, Гомельскі (аграгарадок Улукоўе) і Калінкавіцкі (аграгарадок Дудзічы) раённыя выканаўчыя камітэты.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть