Спорт

Беларускія веласіпедысты занялі тры першыя месцы ў агульным заліку Кубка Расіі


Фота з архіва

30 красавіка, Мінск . У Майкопе завяршыліся Кубак Расіі і ўсерасійскія спаборніцтвы па веласпорце на шасэ 2024 года сярод мужчын з удзелам беларускіх спартсменаў,

Кубак Расіі праходзіў у фармаце шматдзённай гонкі, якая складалася з чатырох этапаў. На стартавым этапе першынстваваў наш Сяргей Шаўчэнка, а следам за ім размясціўся Яўген Собаль. У другой групавой гонцы роўных не было Яўгену Каральку, тройку лепшых замкнуў Дзяніс Марчук. Па выніках трэцяга этапу беларусы памяняліся месцамі: на гэты раз Марчук святкаваў поспех, а Каралёк фінішаваў трэцім. У заключнай гонцы другую і трэцюю пазіцыі адпаведна занялі нашы Мікіта Тур і Сяргей Шаўчэнка.

Перамогу ў генеральнай класіфікацыі па выніках усіх чатырох этапаў атрымаў Дзяніс Марчук, які таксама стаў уладальнікам зялёнай майкі лепшага спрынтара. На другую прыступку п’едэстала шматдзёнкі падняўся Сяргей Шаўчэнка, а цалкам беларускі п’едэстал  дапоўніў Яўген Каралёк. У дзясятку мацнейшых трапілі яшчэ двое беларусаў — Яўген Собаль (4-е месца) і Мікіта Тур (6-е). Удзел у Кубку Расіі прынялі 17 нашых спартсменаў, усяго ў пратаколе адзначыліся 120 веласіпедыстаў.

Паралельна ў Майкопе праходзілі ўсерасійскія спаборніцтвы сярод гоншчыкаў не старэйшых за 18 гадоў, на старт якіх выйшлі 85 чалавек, у тым ліку пяцёра беларусаў. Лепшым з нашых юніёраў стаў Ілья Слесарэнка, які выйграў трэці і чацвёрты этапы, а ў агульным заліку размясціўся на другой пазіцыі. Дзясятку лепшых замкнуў Уладзіслаў Сліўка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть