Спорт

Беларуская каманда выступіць на турніры «Вясенні Пецярбург» па пляжным футболе


Фота АФПФ

16 красавіка, Мінск . У Санкт-Пецярбургу сёння стартуе традыцыйны перадсезонны турнір па пляжным футболе «Вясенні Пецярбург», у якім выступяць дзесяць каманд,

Беларусь прадставіць зборная Федэрацыя пляжнага футбола, у склад якой увайшлі як вопытныя, так і маладыя ігракі. Гуляючым трэнерам беларускай дружыны будзе Вадзім Бокач. Свой першы паядынак у папярэдняй групе В беларусы правядуць 17 красавіка супраць маскоўскага «Страгіно», 18 красавіка згуляюць з піцерскім «Крышталём», 19 красавіка сустрэча з «Саратавам», 20 красавіка матч з самарскімі «Крыламі Саветаў».

У папярэдняй групе А выступяць зборная Расіі, маскоўскі ЦСКА, піцерскі «Лекс», маладзёжны склад піцерскага «Крышталя» і «Краснадар-ЮМР», які трэніруе настаўнік нацыянальнай зборнай Беларусі іспанскі спецыяліст Нікалас Альварада.

Пасля завяршэння групавога этапу 21 красавіка адбудуцца стыкавыя паядынкі за падагульняючыя месцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть