Культура

Прэм’ера ваенна-гістарычнай драмы «Час вярнуцца» адбудзецца 2 мая


Скрыншот відэа Міністэрства культуры

11 красавіка, Мінск . Прэм’ера ваенна-гістарычнай драмы «Час вярнуцца» рэжысёра Івана Паўлава адбудзецца 2 мая, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Кінакарціна прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ваенна-гістарычная драма заснавана на рэальных падзеях і расказвае аб унікальнай аперацыі беларускіх партызан, якія знайшлі дарогу ў тыл ворага праз непраходнае балота. Дзякуючы звесткам партызанскай разведкі на балоце была пракладзена дарога ляжнёўка, якая дала важную тактычную перавагу савецкім войскам у час аперацыі «Баграціён».

«Рашэнне аб здымках фільма пра партызанскі рух было прынята даўно, работа пачалася 23 чэрвеня мінулага года. Менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе пачалася аперацыя «Баграціён». Здымкі праходзілі ў Беларусі, у тым ліку ў Смалявічах і Бярэзінскім запаведніку. Мы доўга шукалі балота, праз якое можна было пракласці ляжнёўку. У фільме здымаліся расійскія і беларускія акцёры. З гэтай камандай я ўжо супрацоўнічаў, і яна паказала сябе з лепшага боку. Беларускія каскадзёры адпрацавалі вельмі самааддана, а Міністэрства ўнутраных спраў дапамагло нам з масоўкай салдат у фінальных сцэнах. Здымалі мы да 1 верасня, потым быў мантажна-таніровачны перыяд. Вядома, не абышлося без камп’ютарнай графікі. На маю думку, без яе цяпер ужо ніяк», — расказаў Іван Паўлаў.

«Хоць фільм і заснаваны на рэальных фактах, гэта ў першую чаргу мастацкі твор. У ім ёсць зборныя вобразы, а таксама вобразы, якія маюць рэальных прататыпаў, напрыклад, нямецкі ўрач, які перайшоў на бок партызан. У маці Івана Райкова на экране адзін лёс, а ў маці Івана Рылькова, з якой пісаўся вобраз, лёс быў зусім іншы. У кадры ёсць чатыры хлопчыкі, якія бегаюць з драўлянымі аўтаматамі ў партызанскім атрадзе — гэта прататыпы людзей з рэальных фатаграфій партызанскага руху, якія знайшла мастак па касцюмах», — дадаў Іван Паўлаў.

Аўтары спадзяюцца, што фільм зробіць уражанне на гледачоў, нагадае моладзі пра вялікі подзвіг савецкага народа.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть