Культура

Фільм пра Бацьку Міная і партызанскі рух у Беларусі пачнуць здымаць у жніўні


Фота з архіва

9 красавіка, Мінск . Заснавальнік кінастудыі «ВаенФільм», расійскі рэжысёр Ігар Угольнікаў у жніўні пачне здымкі фільма пра  партызанскі рух у Беларусі. Аб гэтым ён паведаміў сёння ў размове з ТАСС.

Рэжысёр адзначыў, што работа над сцэнарыем ужо завершана. «Гэта фільм пра партызанскі рух у Беларусі і легенду Беларусі Бацьку Міная, які стварыў практычна партызанскую армію ў гады вайны. Работа сцэнарная завершана. Я спадзяюся, што ў жніўні мы пачнём здымкі», — расказаў рэжысёр.

У лістападзе 2023 года Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» і студыя «ВаенФільм» (Расія) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы кінематаграфіі. Дакумент рэгламентуе доўгатэрміновае супрацоўніцтва студый, накіраванае на развіццё кінематаграфіі, сумесную работу па папулярызацыі і прасоўванні аўдыявізуальных твораў у свеце.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть