У свеце

Нетаньяху: Ізраіль зацвердзіў аператыўныя планы аперацыі ў Рафаху на поўдні сектара Газа


Фота з архіва агенцтва Анадолу

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў аб зацвярджэнні аператыўных планаў для правядзення аперацыі ў Рафаху на поўдні сектара Газа, паведамляе ТАСС.

Палітык адзначыў, што ізраільская армія рыхтуе эвакуацыю мірнага насельніцтва з Рафаха. «Мы робім усё для вырашэння пытання эвакуацыі мірнага насельніцтва і дастаўкі дапамогі», — сказаў Нетаньяху.

Ён таксама падкрэсліў, што мэтай будзе знішчэнне ў Рафаху батальёнаў ХАМАС.

«Нас нішто не спыніць. Ні амерыканскі націск, ні які-небудзь іншы націск», — сказаў на заканчэнне ён, дадаўшы, што правядзенне аперацыі затрымліваецца з-за неабходнай падрыхтоўкі, а не з-за Рамадана.

Паводле даных тэлеканала CNN, перагаворы паміж ЗША і Ізраілем аб магчымай аперацыі ў Рафаху могуць адбыцца 1 красавіка ў Вашынгтоне.

Раней дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заяўляў, што Вашынгтон не падтрымлівае буйнамаштабную наземную аперацыю Ізраіля ў Рафаху.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть