У свеце

Дуда заявіў, што ў Польшчы няма магчымасці перадаць Украіне сістэмы ППА Patriot


Фота prezydent.pl

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Варшава не зможа перадаць Кіеву зенітна-ракетныя комплексы Patriot. Аб гэтым прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў на супольнай канферэнцыі з прэзідэнтамі Літвы і Украіны ў Вільні, піша RMF24.

Паводле яго слоў, на гэты момант у Польшчы адсутнічаюць уласныя сістэмы ППА і ПРА і ёй няма чаго перадаць Украіне. «У Польшчы цяпер няма сістэм ППА Patriot, мы толькі пачынаем устанаўліваць гэтыя сістэмы. Фактычна сёння ў нас няма магчымасці нешта перадаць, нават калі б мы хацелі», — адзначыў польскі лідар.

Паводле слоў Дуды, размешчаныя на польскай тэрыторыі сістэмы ППА і ПРА належаць УС ЗША і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, прэзідэнт Польшчы паведаміў аб планах Варшавы перадаць Кіеву ракеты савецкай вытворчасці, якія знаходзяцца ў яе арсенале.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть