У свеце

З 1 красавіка ў Санкт-Пецярбургу ўводзіцца курортны збор


Фота з архіва

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Санкт-Пецярбургу з сённяшняга дня будуць спаганяць курортны збор з паўналетніх турыстаў, якія пражываюць больш за 24 гадзіны ў гасцініцах, апарт-атэлях, санаторыях і іншых аб’ектах размяшчэння. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што памер збору складзе 100 расійскіх рублёў (каля Br3,5) за кожныя суткі. Сабраныя сродкі пойдуць на развіццё турыстычнай інфраструктуры горада.

Таксама з 1 красавіка будзе працаваць кантактны цэнтр, у якім можна даведацца пра любую інфармацыю, якая неабходна турыстам для камфортнага знаходжання ў Санкт-Пецярбургу.

Згодна з прагнозам улад, паступленні ад курортнага збору ў бюджэт горада ў гэтым годзе могуць скласці каля 310 млн расійскіх рублёў. Грамадскі савет, які быў сфарміраваны ў горадзе для кантролю прымянення збору, прапанаваў накіраваць гэтыя сродкі на добраўпарадкаванне двух пляжаў у Курортным раёне (Ласкавы і Дзюны), на рэстаўрацыю Маскоўскіх трыўмфальных варот або на стварэнне фантана ў Лінейным парку. Дакладны пералік аб’ектаў пазней будзе зацверджаны ўрадам Санкт-Пецярбурга.

Гарадскі закон «Аб увядзенні на тэрыторыі Санкт-Пецярбурга курортнага збору» быў прыняты ў чэрвені 2023 года, ён уступіў у сілу з 1 кастрычніка. Да 31 сакавіка 2024 года дзейнічала нулявая стаўка, гэта было зроблена для таго, каб індустрыя гасціннасці паспела адаптавацца да новаўвядзенняў. З 1 красавіка 2024 года аплата збору становіцца абавязковай як для расійскіх, так і для замежных гасцей. Ад яго выплаты вызвалена 21 ільготная катэгорыя грамадзян, у тым ліку ветэраны, інваліды I і II груп, студэнты пецярбургскіх ВНУ, члены шматдзетных сем’яў.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть