Культура

Выстава да 70-годдзя з дня нараджэння Валерыя Рачкоўскага адкрыецца 7 мая ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка


Фота museums.by

3 мая, Мінск . Выстава «У госці да тэатральнай лялькі», прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння галоўнага мастака Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Валерыя Рачкоўскага, адкрыецца 7 мая ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

Валерый Рачкоўскі нарадзіўся 21 красавіка 1954 года ў вёсцы Ганчароўка Смалявіцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, працаваў мастаком-пастаноўшчыкам (1984-1987), галоўным мастаком Мінскага абласнога тэатра «Батлейка» ў Маладзечне (1990-1998), галоўным мастаком Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек  (1998-2014).

Як сцэнограф ён паставіў больш за 75 спектакляў для дзяцей і дарослых. Найбольш значныя яго пастаноўкі: «Казка пра цара Салтана», «Дом, які пабудаваў Свіфт», «З Парыжам скончана», «Гісторыя аднаго горада», «Плыт мерцвякоў», «Меч анёла», «Брыдкае качаня» і інш.

У музеі заўважылі, што прасторавыя рашэнні лялечных спектакляў Валерыя Рачкоўскага заўсёды вызначаліся ўнікальнай сімвалічнай і вобразнай сістэмай прадметнага свету, уласным бачаннем навакольнага свету. Мастак шмат працаваў над агульным колеровым рашэннем і дэкаратыўным афармленнем тэатральнай прасторы, удзяляў увагу лялькам, робячы іх непаўторнымі, з тонкімі індывідуальнымі рысамі. Дзякуючы прафесіяналізму і бязмежнаму таленту артыста Беларускі дзяржаўны тэатр лялек дасягнуў высокага мастацкага ўзроўню, а яго выступленні адзначаліся на Міжнародных фестывалях тэатраў лялек.

У фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі захоўваецца больш за 160 эскізаў, касцюмаў і лялек мастака, большая частка з якіх будзе прадстаўлена на выставе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть