Палітыка

Лебедзеў: калектыўны Захад падштурхоўвае нас да больш цеснай кансалідацыі ў СНД

12 красавіка, Мінск . Калектыўны Захад падштурхоўвае нас да больш цеснай кансалідацыі ў рамках СНД. Такі пункт гледжання выказаў журналістам генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў па выніках пасяджэння СМЗС Садружнасці ў Мінску,

«Мы вымушаны больш цесна ўзаемадзейнічаць», — заявіў генеральны сакратар.

Ён звярнуў увагу, што ў перыяд санкцыйнага націску краіны СНД істотна нарасцілі тавараабарот. «Факты сведчаць аб тым, што мы актывізавалі наша ўзаемадзеянне. Прынамсі тавараабарот за гэтыя гады, калі мы зведалі такі націск, вырас на 30-35 працэнтаў, — растлумачыў генеральны сакратар СНД. — Жыццё само прадыктавала нам неабходнасць цеснай каардынацыі. Шматвяковыя сувязі нашых краін і народаў да гэтага часу захоўваюцца, яны дапамагаюць нам ажыццяўляць наша ўзаемадзеянне».

Ён прывёў такі прыклад: «Напярэдадні адбылася нефармальная сустрэча дэлегацый краін СНД. Яны канстатавалі, што той атмасферы ўзаемаразумення, якая існуе паміж краінамі Садружнасці, няма ні ў рамках «сямёркі», «дваццаткі» і іншых нейкіх інтэграцыйных аб’яднанняў. Мы адчуваем сябе сваімі, блізкімі адзін аднаму і гэта дапамагае нам супрацоўнічаць».

«Калектыўны Захад сам падштурхоўвае нас да больш цеснага ўзаемадзеяння. Гэта рэальнасць. Ва ўмовах санкцыйнага націску, ва ўмовах неабгрунтаваных мер, якія абмяжоўваюць кантакты і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з краінамі Захаду, мы проста вымушаны больш цесна ўзаемадзейнічаць. Гэта адпавядае і нашым жаданням, і нашым патрэбнасцям», — падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть