Эканоміка

Жыдкоў: для павышэння продажаў прадукцыі пастаянна патрэбны новыя падыходы і сучасныя рашэнні


Алег Жыдкоў

11 красавіка, Мінск . Для павышэння продажаў прадукцыі пастаянна патрэбны новыя падыходы і сучасныя рашэнні. Аб гэтым заявіў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў у час адкрыцця праекта «Зробім разам», арганізаванага з мэтай папулярызацыі беларускай прадукцыі сярод насельніцтва пры падтрымцы «Белдзяржхарчпрама»,

«Для павышэння продажаў прадукцыі пастаянна патрэбны новыя падыходы і сучасныя рашэнні. Мы таксама не знаходзімся ўбаку. Садзейнічаем таму, каб нашы прадпрыемствы больш пазнавалі, праводзім розныя мерапрыемствы па папулярызацыі прадукцыі, каб яе максімальна наблізіць да канкрэтнага канчатковага спажыўца», — сказаў Алег Жыдкоў.

«Сёння па нашай ініцыятыве мы праводзім канцэптуальна новую форму ўзаемадзеяння пакупнікоў і нашых спажыўцоў — праз блогераў. Яны актыўна ўзаемадзейнічаюць са сваёй аўдыторыяй. Мы хочам, каб да нас прыйшлі патэнцыяльныя спажыўцы, якія яшчэ не знаёмы з усім асартыментам выпускаемай намі прадукцыі», — адзначыў старшыня канцэрна.


«Зробім разам» — сумесны праект вытворцаў харчовай прадукцыі і лідараў меркаванняў у інтэрнэт-супольнасцях. Яго місія — зрабіць айчынную прадукцыю больш блізкай і зразумелай для кожнага беларуса. Высокакваліфікаваныя супрацоўнікі прадпрыемстваў харчовай прамысловасці пастаянна працуюць над стварэннем арыгінальных рэцэптур, укараненнем сучасных тэхналогій, новых дызайнерскіх і ўпаковачных рашэнняў. Каб расказаць шырокаму колу пакупнікоў, як выпускаюцца якасныя беларускія прадукты, да ўдзелу ў праекце прыцягнуты блогеры. На працягу двух месяцаў яны будуць цесна ўзаемадзейнічаць са спецыялістамі на прадпрыемствах, дзяліцца са сваёй мэтавай аўдыторыяй цікавымі фактамі і навінамі, праводзіць апытанні і творчыя конкурсы сярод падпісчыкаў. Лідары меркаванняў пазнаёмяцца з гісторыяй заводаў і фабрык, наведаюць вытворчыя цэхі і прымуць удзел у стварэнні новых прадуктаў.

Фота Таццяны Матусевіч

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть