Грамадства

Як будуць працаваць установы аховы здароўя ў вялікія майскія выхадныя, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя


Фота з архіва

10 мая, Мінск . Як будуць працаваць установы аховы здароўя ў вялікія майскія выхадныя, расказалі БЕЛТА ў Міністэрстве аховы здароўя.

Амбулаторна-паліклінічныя падраздзяленні бальніц і РНПЦ, арганізацыі пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, аптэкі, арганізацыі медтэхнікі 11 і 13 мая будуць працаваць па графіку суботняга дня, 12 мая — выхаднога, 14 мая — святочнага дня.

Зменіцца графік работы таксама бальніц і РНПЦ. Так, 11 мая яны будуць працаваць па графіку суботняга, 14 мая — святочнага, 13 мая — рабочага і 12 мая — выхаднога дня.

У Міністэрстве аховы здароўя раней адзначалі, што пры фарміраванні графікаў работы медперсаналу ўлічваецца эпідэмічная сітуацыя і аб’ёмы меддапамогі. Традыцыйна служба хуткай (неадкладнай) меддапамогі працуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть