Культура

«Аднагодкам уваход свабодным». Даведаліся, хто можа бясплатна наведаць музей Якуба Коласа


Фота з архіва

18 красавіка, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Хто ў бягучым годзе зможа бясплатна наведаць Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, расказала загадчыца навукова-асветніцкага аддзела музея Вольга Наважылава.

«У бягучым годзе наш музей святкуе сваё 65-годдзе. Да гэтай даты прымеркавана акцыя «65.0». Для тых, каму ў бягучым годзе таксама спаўняецца 65, уваход у музей бясплатны», — расказала Вольга Наважылава. А таксама дадала, што для таго, каб скарыстацца акцыяй, неабходна прад’явіць пашпарт.

Вольга Наважылава адзначыла, што бясплатны ўваход — не адзінае, што ўваходзіць у акцыю. «Так «65.0» пачалася ў нас з вельмі цікавага мерапрыемства. У нас ёсць цыкл лекцый, які называецца «Простыя словы», і ў садзейнічанні з «65.0» ён крыху пашырае свае магчымасці. Першым госцем гэтага мерапрыемства стаў вядомы спявак Аляксандр Саладуха, якому ў гэтым годзе таксама споўнілася 65 гадоў. У час акцыі ён расказаў пра свой творчы шлях і падзяліўся сакрэтамі поспеху. Адказаў на пытанні наведвальнікаў і, вядома ж, праспяваў некалькі песень», — расказала загадчыца.

Яна таксама падзялілася, што музей плануе развіваць акцыю на працягу ўсяго юбілейнага года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть