Грамадства

Алейнік: эканоміка і бяспека павінны стаць прыярытэтнымі тэмамі ў СНД

12 красавіка, Мінск . Эканоміка і бяспека павінны стаць прыярытэтнымі тэмамі ў СНД. Аб гэтым заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД у Мінску,

«Наша арганізацыя складаецца з незалежных дзяржаў. Гэта непарушна, і гэта ніхто не ставіць пад сумненне. Аднак наша арганізацыя — яшчэ і Садружнасць. І нам заўсёды ўдавалася аб’ядноўваць гэтыя два кампаненты ў сваёй рабоце. У нас заўсёды ёсць шэраг агульных тэм, канкрэтных інтарэсаў, сумесных ініцыятыў, якія маюць важнейшае прыкладное значэнне для нашых краін і народаў. З гэтага і складаецца наш сённяшні парадак дня, нацэлены на стварэнне і развіццё», — падкрэсліў Сяргей Алейнік.

Прыярытэтнымі, на яго думку, магістральнымі тэмамі павінны стаць эканоміка і бяспека.

Міністр таксама адзначыў, што пасяджэнне праходзіць у Дзень касманаўтыкі, калі можна з гонарам успамінаць агульныя дасягненні па асваенні касмічнай прасторы і разам радавацца новым поспехам.

«Тым больш толькі што з арбіты вярнулася першы касманаўт незалежнай Беларусі, якой учора прысвоілі званне Героя нашай краіны. Такім стала паспяховае завяршэнне нашага сумеснага праекта з расійскімі калегамі», — сказаў ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть