Інфаграфіка

Усебеларускі народны сход |

Усебеларускі народны сход (УНС) — вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь.

На УНС ускладзены важнейшыя функцыі: вызначаць стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечваць непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў, грамадзянскую згоду.

Склад УНС:

дэлегаты, якія прадстаўляюць розныя сацыяльныя слаі і групы грамадства. Гранічная колькасць — 1200 чалавек.

Дэлегатамі з’яўляюцца:

— Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;

— Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў у сувязі з заканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе або датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі;

— прадстаўнікі заканадаўчай улады: дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі;

— прадстаўнікі выканаўчай улады: прэм’ер-міністр, яго намеснікі, іншыя члены Саўміна, старшыні абласных, Мінскага гарадскога, раённых, гарадскіх выканкамаў;

— прадстаўнікі судовай улады: старшыня і яго намеснік, суддзі Канстытуцыйнага Суда; старшыня, яго намеснікі і суддзі Вярхоўнага Суда;

— прадстаўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў;

— прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

Дэлегаты ад мясцовых Саветаў дэпутатаў кожнай вобласці выбіраюцца абласнымі Саветамі дэпутатаў; ад грамадзянскай супольнасці — вышэйшымі органамі суб’ектаў грамадзянскай супольнасці з ліку членаў.
У 2024 г. падлягаюць выбранню:
ад мясцовых Саветаў дэпутатаў — 290 чалавек;
ад грамадзянскай супольнасці* — 400 чалавек.

Дэлегат прымае ўдзел у рабоце УНС без адрыву ад працоўнай (службовай) дзейнасці.

Тэрмін паўнамоцтваў УНС — пяць гадоў.

З гісторыі УНС.

Усебеларускі народны сход праводзіцца ў Беларусі з 1996 г. Рашэнні УНС мелі рэкамендацыйны характар.

Канстытуцыя, прынятая па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 27 лютага 2022 г., замацавала асаблівы канстытуцыйны статус УНС. Рашэнні сходу з’яўляюцца абавязковымі для выканання.

*Аб’яднанне «Белая Русь», БСЖ, БРСМ, БГАВ, ФПБ.

Крыніцы: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2023 г. №248-З, ЦВК Рэспублікі Беларусь.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть