Палітыка

Прадстаўнік народнай аўстрыйскай дыпламатыі: народам Беларусі і Аўстрыі няма чаго дзяліць, нам трэба сябраваць

25 сакавіка, Мінск . Народы Беларусі і Аўстрыі не павінны перапыняць добрыя кантакты і павінны прадаўжаць сябраваць, нягледзячы ні на якія абмежаванні. Аб гэтым заявіў кіраўнік буйнейшага аўстрыйскага праекта «Адпачынак для дзяцей з Беларусі» Марыя Хетцэр, якая прыехала ў Беларусь.

Марыя Хетцэр — чалавек, які ўносіць вялікі ўклад у развіццё беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва. Гэта было ацэнена на дзяржаўным узроўні ў Беларусі: за шматгадовую гуманітарную дзейнасць прадстаўніца Аўстрыі ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны. Дзякуючы асабістай ініцыятыве Марыі Хетцэр пры падтрымцы ўрада федэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя з 1994 года пачаў рэалізоўвацца буйнейшы гуманітарны праект «Адпачынак для дзяцей з Беларусі». Партнёр з беларускага боку — Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

Уведзеныя супраць Беларусі заходнія санкцыі негатыўна адбіліся і на рэалізацыі двухбаковых праектаў, у тым ліку і беларуска-аўстрыйскіх. У сувязі з гэтым Марыя Хетцэр выказала меркаванне, што санкцыі — перажытак мінулага і самая бессэнсоўная з’ява нашай сучаснасці. «Як мы бачым, нічога добрага ад іх няма, яны ствараюць мноства праблем для аўстрыйцаў і беларусаў. Нашы праекты прыпыніліся, што вельмі несправядліва», — адзначыла яна.

«Больш за год я не была ў Беларусі і вельмі рада магчымасці наведаць вашу цудоўную краіну, — дадала кіраўнік праекта. — У цяперашніх умовах вельмі важна не перапыняць усталяваныя кантакты паміж народамі дзвюх краін, падтрымліваць іх па меры магчымасці. Мы чакаем таго моманту, калі праекты па аздараўленні беларускіх дзяцей у Аўстрыі будуць адноўлены». Кіраўнік праекта дадала, што адной са школ у Хоцімскім раёне куплены бульбаачышчальная машына і халадзільнік для агародніны, якія будуць уручаны.

Член аўстрыйскай дэлегацыі Міхаэль Гамперлінг — удзельнік гуманітарных праектаў з Беларуссю, у тым ліку па аздараўленні беларускіх дзяцей з пацярпелых чарнобыльскіх рэгіёнаў у Аўстрыі. Ён таксама выказаў сваё меркаванне адносна санкцый супраць Беларусі, у выніку якіх прыпыніліся гуманітарныя праекты. «Санкцыі з пункту гледжання эканомікі — самае бессэнсоўнае, што можа адбыцца для эканомікі краін Еўрапейскага саюза. Санкцыі балюча ўдарылі па простых людзях, для іх усё стала горш», — сказаў Міхаэль Гамперлінг.

Ён адзначыў, што вельмі цёпла ставіцца да Беларусі, беларусаў. «Калі я ўпершыню прыехаў у вашу краіну, то адчуў сябе як дома. Раней, працуючы ў міжнародных карпарацыях, я цесна супрацоўнічаў з беларусамі, і гэта было заўсёды вельмі эфектыўнае і сумленнае супрацоўніцтва», — падкрэсліў прадстаўнік аўстрыйскай дэлегацыі.

У час візіту аўстрыйскай дэлегацыі адбылася сустрэча са старшынёй Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Нінай Івановай, дзе былі разгледжаны перспектывы пашырэння беларуска-аўстрыйскага гуманітарнага супрацоўніцтва.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть