Палітыка

Лебедзеў: сустрэча кіраўнікоў дзяржаў краін СНД намечана на 8 кастрычніка ў Маскве

12 красавіка, Мінск . Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў краін СНД намечана на 8 кастрычніка ў Маскве. Аб гэтым расказаў журналістам генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў па выніках праведзенага ў Мінску пасяджэння СМЗС Садружнасці,

Ён праінфармаваў аб галоўных выніках праведзенай сустрэчы і паведаміў аб намечаных мерапрыемствах.

Сяргей Лебедзеў падкрэсліў: «Галоўнай падзеяй будзе саміт кіраўнікоў дзяржаў 8 кастрычніка ў Маскве, а напярэдадні (сёння было прынята рашэнне) пройдзе чарговае пасяджэнне СМЗС СНД».


Сустрэча ў Мінску адбылася з удзелам дэлегацый дзевяці краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Кіраўнікі МЗС краін СНД адобрылі заснаванне адзінага юбілейнага медаля «80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», а таксама падпісалі шэраг дакументаў.

Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть