Прэзідэнт

Дзе ў Беларусі пабудаваць селекцыйна-генетычны цэнтр па птушкагадоўлі? Лукашэнку прапанавалі варыянты | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

16 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны 16 красавіка прапанаваў абмеркаваць варыянты будаўніцтва сучаснага селекцыйна-генетычнага цэнтра ў птушкагадоўлі,
 
Характарызуючы сітуацыю ў птушкагадоўлі ў цэлым, Прэзідэнт адзначыў нязначны рост вытворчасці мяса птушкі і зніжэнне вытворчасці яек. Пры гэтым ёсць праблема з падзяжом птушкі, што павялічыўся амаль на 12 працэнтаў. Самы высокі падзеж — у Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Прычыны — невыкананне тэхналогіі камплектавання птушнікаў і ветэрынарна-санітарных правіл утрымання птушкі, а таксама недахоп паўнацэнных кармоў.

«Наша мясная птушкагадоўля пакуль залежыць ад імпарту прабацькаўскага пагалоўя. Таму ключавая задача тут — знізіць гэту залежнасць. Знізіць рэвалюцыйным чынам, — арыентаваў Аляксандр Лукашэнка. — Да гэтага часу мы таксама не маем альтэрнатывы завозу куранят для вытворчасці інкубацыйных яек».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней ім была пастаўлена задача Савету Міністраў па будаўніцтве сучаснага селекцыйна-генетычнага цэнтра яечнага напрамку. Урад прапанаваў стварыць такі цэнтр на базе ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі».
 
«Але перш чым прыняць канчатковае рашэнне, мы павінны разгледзець варыянты з кіраўнікамі профільных прадпрыемстваў. Гэта ж агульная праблема. Грошы трэба будзе ўкласці немалыя і ўсім. У мяне адно пытанне: чаму не стварыць прадпрыемства, незалежнае ад канкрэтных птушкафабрык?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка, удакладніўшы, ці не ўзнікне ў такім выпадку канфлікт інтарэсаў. Гэту тэму Прэзідэнт даручыў абмеркаваць і выйсці на канкрэтнае рашэнне.

Стратэгічная задача, паводле слоў Прэзідэнта, — забяспечыць тэхналагічную і біялагічную абарону птушкагадоўлі, давесці аб’ёмы вытворчасці прадукцыі да 800 тыс.т мяса птушкі і 4 млрд штук яек.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть